📍13 лютага ў Купалаўскім універсітэце прафсаюзныя актывісты далі старт новай ініцыятыве ў межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё». Акцыя атрымала сімвалічную назву «Праца беларусаў — гонар беларусаў», і менавіта прафсаюз стаў яе натхняльнікам і арганізатарам.

✅Купалаўцы з задавальненнем уключаліся ў інтэрактывы: пазнавалі па лагатыпах вядомыя беларускія кампаніі і здзіўляліся: колькі карысных мабільных дадаткаў зроблена беларусамі. Толькі беларускае — толькі якаснае!

🔥Прыемнай часткай мерапрыемства сталі салодкія пачастункі, якія былі ўзнагародай для кожнага ўдзельніка!